Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 верасня 2018, 17:20

Пасяджэнне беларуска-кыргызскай міжурадавай камісіі пройдзе ў Бішкеку ў кастрычніку

17 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Восьмае пасяджэнне беларуска-кыргызскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве плануецца правесці ў Бішкеку ў кастрычніку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кыргызстане.

Падрыхтоўка да правядзення гэтага пасяджэння разглядалася на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кыргызстане Андрэя Страчко з міністрам сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці і меліярацыі, старшынёй кыргызскай часткі міжурадавай камісіі Нурбекам Мурашавым. Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін.

У 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам склаў $130,1 млн і ў параўнанні з 2016-м павялічыўся ў 2,4 раза, экспарт - $123,5 млн (павялічыўся ў 2,5 раза), імпарт - $6,6 млн (павялічыўся на 44,3 працэнта). Сальда склалася дадатнае ў памеры $116,8 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі