Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан
19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане Віктар Дзенісенка прыняў удзел у круглым стале на тэму "Пашыраючы дыялог культур, умацоўваем дружбу і супрацоўніцтва ў "сям'і" ШАС". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Таджыкістане.
Мерапрыемства адбылося ў Цэнтры дружбы і супрацоўніцтва ШАС у Таджыкістане на базе Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан. У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнікі Міністэрства культуры Таджыкістана, Міністэрства замежных спраў, Цэнтра дружбы і супрацоўніцтва ШАС, а таксама дыпламатычнага корпуса дзяржаў - членаў ШАС.
У ходзе круглага стала разгледжаны асноўныя пытанні далейшага развіцця, супрацоўніцтва і каардынацыі сумесных дзеянняў членаў ШАС.
Пасол праінфармаваў прысутных аб датэрміновым завяршэнні Рэспублікай Беларусь выканання ўсіх сваіх абавязацельстваў па далучэнні да міжнародных дакументаў ШАС.
Адбыўся канцэрт з удзелам таленавітай моладзі таджыкскай нацыянальнай кансерваторыі імя Т.Сатарава і Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан, дзе ў тым ліку была выканана беларуская мелодыя "Крыжачок".-0-