Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 снежня 2021, 16:47

Парламенцкі сход змяніў структуру для забеспячэння рэалізацыі 28 саюзных праграм

23 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі змяніў структуру, каб забяспечыць рэалізацыю 28 саюзных праграм, якія былі зацверджаны Вышэйшым Дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы 4 лістапада. Такое рашэнне прынята сёння ў Маскве на другім пасяджэнні 61-й сесіі Парламенцкага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік старшыні Парламенцкага сходу, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэй Савіных нагадаў: на першым пасяджэнні сесіі, якое прайшло ў Мінску 2 снежня, была ўтворана рабочая група па ўдасканаленні структуры Парламенцкага сходу. "Рабочая група выпрацавала шэраг прапаноў па ўдасканаленні структуры, - сказаў ён. - У першую чаргу зыходзілі з неабходнасці заканадаўчага забеспячэння выканання Дэкрэта Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ад 4 снежня "Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады", а таксама неабходнасці аператыўнага падключэння саюзных парламентарыяў да працэсу рэалізацыі 28 зацверджаных праграм. Акрамя таго, улічвалася неабходнасць пераразмеркавання нагрузкі паміж камісіямі Парламенцкага сходу".

У выніку вырашана павялічыць колькасць камісій парламенцкага сходу з 8 да 12. Функцыі Камісіі па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях перададзены тром новым камісіям: па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя; па культуры, навуцы і адукацыі; па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме. Камісію па эканамічнай палітыцы падзялілі на дзве камісіі: па эканамічнай палітыцы, прамысловасці і гандлі; па энергетыцы і транспарце. Дадаткова створана новая Камісія Парламенцкага сходу па аграрных пытаннях. Акрамя таго, удакладнены назвы астатніх камісій Парламенцкага сходу, паміж імі пераразмеркаваны сферы вядзення.

Акрамя таго намеснікі старшыні Парламенцкага сходу надзелены паўнамоцтвамі па курыраванні камісій згодна з размеркаваннем абавязкаў паміж імі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі