25 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пашыранае пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі з удзелам парламентарыяў Парламенцкай асамблеі АДКБ пройдзе 2 лютага ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
"Удзельнікі пасяджэння разгледзяць праект пагаднення паміж Парламенцкай асамблеяй АДКБ і Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі аб прадастаўленні Парламенцкаму сходу Саюза Беларусі і Расіі статусу партнёра Парламенцкай асамблеі АДКБ", - сказалі ў прэс-службе.
"Плануецца абмеркаванне сумесных дзеянняў Беларусі і Расіі ў галіне знешняй палітыкі, ролі парламентарыяў ва ўмацаванні міру, стабільнасці, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Таксама будзе прадстаўлена інфармацыя аб прыярытэтах і актуальных задачах старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ", - дадалі ў прэс-службе.
Акрамя таго, у парадку дня пасяджэння - разгляд пытання аб ходзе рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады.
На мерапрыемства таксама запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства замежных спраў Расіі.-0-