ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 лістапада 2022, 13:03

Парламенцкая дэлегацыя Кубы наведае Беларусь 2-4 снежня

Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Куба на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі народнай улады Хуанам Эстэбанам Ласа Эрнандэсам адбудзецца 2-4 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Сустрэча парламенцкай дэлегацыі Кубы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладімірам Андрэйчанкам і старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай запланавана на 3 снежня. Потым адбудзецца цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай асамблеяй народнай улады Рэспублікі Куба.

Акрамя таго, як чакаецца, адбудзецца сустрэча парламенцкай дэлегацыі Кубы з кіраўніцтвам Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі