
Фота з архіва
14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Казахстан у Беларусь адбудзецца 15-16 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў і рабочай групай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Казахстана.
У ходзе візіту казахстанскія парламентарыі наведаюць Мінскі аўтамабільны завод, агракамбінат "Дзяржынскі", азнаёмяцца з прадукцыяй прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.-0-