Сцяг Панядзелак, 10 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2025, 15:50

Парламенцкая дэлегацыя Ірана наведвае з візітам Беларусь з 20 па 24 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ наведае Беларусь з візітам у перыяд з 20 па 24 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе візіту адбудзецца сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Ісламскай Рэспублікі Іран і рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

Запланаваны сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў з іранскай дэлегацыяй намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Іпатава, кіраўніцтвам Пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, наведванне шэрага беларускіх прадпрыемстваў у галіне машынабудавання, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

Плануецца абмеркаванне шырокага кола пытанняў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і культурна-гуманітарнай сферах, а таксама абмен вопытам заканатворчай дзейнасці і думкамі па шэрагу актуальных міжнародных праблем.

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь восьмага склікання рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Ісламскай Рэспублікі Іран створана ў маі 2024 года. Кіраўніком групы з'яўляецца старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Сяргей Рачкоў.

Дзейнасць гэтай парламенцкай структуры накіравана на аказанне садзейнічання развіццю беларуска-іранскіх адносін з выкарыстаннем метадаў парламенцкай дыпламатыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі