21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Арменіі наведае Беларусь 24-26 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Нацыянальнага сходу Арменіі Эдуардам Шармазанавым прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні беларуска-армянскай камісіі па супрацоўніцтве парламентаў дзвюх краін. "Праграмай візіту прадугледжваецца правядзенне сустрэч у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Савеце Рэспублікі і Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце, а таксама наведванне шэрага прадпрыемстваў Мінска і Брэста", - праінфармавалі ў прэс-службе.
У Палаце прадстаўнікоў Эдуард Шармазанаў сустрэнецца са спікерам Уладзімірам Андрэйчанкам. "У ходзе сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.-0-