Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 снежня 2018, 17:50

Парламентарыі Беларусі і Францыі будуць садзейнічаць умацаванню інвестсупрацоўніцтва

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентарыі Беларусі і Францыі ў бліжэйшай перспектыве маюць намер умацаваць узаемадзеянне, у тым ліку на ўзроўні рабочых груп, каб садзейнічаць развіццю эканамічных сувязей і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Крокі па пашырэнні двухбаковых міжпарламенцкіх сувязей прапрацоўваюцца з улікам дамоўленасцей, якія дасягнуты ў лістападзе бягучага года ў час візіту ў Парыж старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Ён правёў перагаворы з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ. "Бакі дамовіліся паглыбляць міжпарламенцкае партнёрства, а таксама садзейнічаць развіццю эканамічных сувязей і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Гэтыя і іншыя пытанні двухбаковага парадку дня былі разгледжаны на сустрэчах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дыпламатычным саветнікам прэзідэнта Сената Францыі Юберам дэ Кансонам і прэзідэнтам камісіі па фінансах Сената Францыі Вінсанам Эбле, якія адбыліся ў лістападзе і снежні адпаведна", - праінфармавалі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Вывучаецца магчымасць арганізацыі афіцыйнага візіту ў Беларусь у 2019 годзе рабочай групы Сената Францыі на чале з яго віцэ-прэзідэнтам Шарлем Генэ, які ўзначальвае парламенцкую групу дружбы з Беларуссю, дадалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, у 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі беларуска-французскіх адносін былі створаны рабочая група па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі і група дружбы "Францыя-Беларусь" у Сенаце Францыі. Беларускі бок разлічвае, што ў ліку асноўных напрамкаў дзейнасці груп будзе садзейнічанне пашырэнню супрацоўніцтва пабрацімскіх гарадоў Беларусі і Францыі, устанаўленню прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі, развіццю двухбаковых адносін у інвестыцыйнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і іншых сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі