Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2020, 11:00

Парламент Беларусі 16 красавіка разгледзіць пакет дакументаў па развіцці еўразійскай інтэграцыі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакет дакументаў па развіцці еўразійскай інтэграцыі разгледзіць 16 красавіка Палата прадстаўнікоў у час чарговага пасяджэння вясенняй сесіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На парадку дня ратыфікацыя пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў. У Авальнай зале разгледзяць пагадненне аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, што перамяшчаюцца праз мытныя граніцы ЕАЭС і Кітая. Плануецца ратыфікаваць пратакол, які датычыцца прымянення Кыргызстанам Дагавора аб ЕАЭС і іншых дакументаў еўразійскага права.

Акрамя таго, дэпутаты разгледзяць у першым чытанні папраўкі ў законы па прамысловай бяспецы і перавозцы небяспечных грузаў, па ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці сельскагаспадарчых жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання. Трэба абмеркаваць у тым ліку праект, які прыводзіць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з Жыллёвым кодэксам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі