Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лістапада 2018, 11:22

Парадак дня саміту АДКБ абмеркавалі ў Астане на высокім узроўні

8 лістапада, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы прайшло ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністры і сакратары саветаў бяспекі прыбылі ў Палац Незалежнасці ў Астане раніцай 8 лістапада. Непасрэдна перад пасяджэннем у іх была магчымасць паразмаўляць у кулуарах, зверыць гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях. Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася пасля цырымоніі сумеснага фатаграфавання і прайшла без удзелу прэсы.

На пасяджэнні абмеркаваны актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, узаемадзеяння дзяржаў - членаў у фармаце АДКБ на міжнароднай арэне. Па выніках бакі зацвердзілі больш за 20 дакументаў - шэраг рашэнняў, а таксама праекты рашэнняў, якія будуць вынесены на абмеркаванне на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у другой палавіне дня.

Сярод падпісаных дакументаў праекты дэкларацыі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, заявы лідараў краін "Аб скаардынаваных мерах адносна асоб, якія ўдзельнічалі ва ўзброеных канфліктах на баку міжнародных тэрарыстычных арганізацый", рашэнняў аб прававым афармленні статусаў наглядальніка пры АДКБ і партнёра арганізацыі, аб палажэнні аб Цэнтры крызіснага рэагавання АДКБ, аб складзе воінскіх кантынгентаў і фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Зацверджаны таксама праект рашэння СКБ аб плане дзеянняў дзяржаў - членаў АДКБ па развіцці калектыўнай сістэмы процідзеяння незаконнай міграцыі на перыяд да 2025 года. Разгледжаны пытанні бягучай дзейнасці арганізацыі, актуалізаваны некаторыя дакументы.

Старшынства ў названых рабочых органах АДКБ перайшло да Кыргызстана, у сувязі з чым адбылася цырымонія перадачы сімвалічных жэзлаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі