Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2020, 10:18

Парадак дня асенняй сесіі парламента дапоўнілі сем законапраектаў - Семяняка

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак дня асенняй сесіі парламента дапоўнілі сем законапраектаў, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка перад пасяджэннем Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першапачаткова ў парадак дня было прапанавана да разгляду 32 пытанні. Большасць з іх ужо разгледжаны. Па меры заканчэння падрыхтоўчых мерапрыемстваў законапраекты ўносяцца на разгляд дэпутацкага корпуса. У прыватнасці, сёння Пастаянная камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце прапануе ўнесці ў парадак дня сесіі сем законапраектаў", - сказаў Валянцін Семяняка.

Закон "Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах)" прапануецца разгледзець у першым чытанні. Шэраг законапраектаў будзе разгледжаны ў другім чытанні, два законапраекты датычацца ўдасканалення і развіцця міжнародных адносін.

"Закон "Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах)" цікавы тым, што прыводзіць у адпаведнасць як тэрміналагічную базу, так і правапрымяняльную практыку. Гэты закон значна аблегчыць работу нашых кааператараў. Ён датычыцца і ўдасканалення работы ўстаноў адукацыі, якія знаходзяцца ў сістэме. Да разгляду прапануюцца таксама змяненне Кодэкса аб нетрах, змяненне законаў па пытаннях аховы здароўя і аказання псіхалагічнай дапамогі. Гэтыя законапраекты будуць разгледжаны ў другім чытанні. Таму тыя заўвагі і прапановы, якія паступілі пры разглядзе ў першым чытанні, дэпутаты ўлічаць і абмяркуюць пры разглядзе", - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі