Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2023, 09:02

Палітыка і гандаль. Алейнік і пасол Ірана абмеркавалі дынаміку супрацоўніцтва

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 14 лютага сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саідам Яры з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі дынаміку развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, гандлю і прамысловай кааперацыі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі і пасол Ірана "зверылі гадзіннікі" па пытаннях актуальнага парадку дня адносін паміж дзвюма краінамі, уключаючы маючыя адбыцца мерапрыемствы двухбаковага характару, развіццё дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва і ўмацаванне сувязей паміж дзелавымі коламі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі