Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 жніўня 2021, 15:03

Палітычны цугцванг Літвы вядзе да дзяржаўнага апакаліпсісу - Шчокін

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычны цугцванг Літвы вядзе да дзяржаўнага апакаліпсісу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"10 жніўня ўвойдзе ў гісторыю як дзень палітычнага чарнобыля тыраніі Літвы. Больш за 4 тыс. чалавек па ўзгадненні з уладамі выйшлі мірнай дэманстрацыяй да Сейма з простымі пытаннямі і патрабаваннямі аб справядлівасці і грамадзянскіх свабодах і правах у сваёй краіне. Яны прасілі перамен - сацыяльных гарантый. Улады Літвы павялі сябе ў традыцыях усяго калектыўнага Захаду - насілле, катаванне, збіванне, слёзатачывы газ. Мы сталі сведкамі палітычнага банкруцтва і бездапаможнасці кіраўніцтва Літвы. Палітычны цугцванг Літвы вядзе да дзяржаўнага апакаліпсісу", - расказаў Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, увесь свет убачыў двудушнасць, непрыкрыты цынізм, двайныя стандарты і хлусню. "Злачынны рэжым Наўседы перайшоў усялякія чырвоныя лініі і разгарнуў шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць як сваіх грамадзян, так і мігрантаў, якія ўцякаюць ад голаду і войнаў. Парушаюцца ўсе магчымыя правы, дэмакратычныя прынцыпы і гарантыі свабоднага волевыяўлення, - адзначыў аналітык. - Будзем шчырыя, Літва стала таксічнай. Заахвочваючы дзяржаўны тэрарызм у іншых краінах і прымяняючы метады нацыстаў у сябе, воляй-няволяй Літва развянчала міф аб заходняй дэмакратыі і каштоўнасцях. Вельмі дзіўным на гэтым фоне выглядае маўчанне каталіцкай царквы. Не чуваць асуджэння з боку брусельскай бюракратыі і Вашынгтона. Лічу, беларуская грамадскасць і грамадзянская супольнасць заходнееўрапейскіх краін павінны падтрымаць імкненне літоўскага народа ў адстойванні суверэнітэту і сваіх непарушных правоў".

Мікалай Шчокін падкрэсліў, што невыносныя бесчалавечныя ўмовы, у якіх утрымліваюцца мігранты на тэрыторыі Літвы, сталі адваротным бокам дэмакратычнага Захаду. "Масавае збіванне, цкаванне сабакамі жанчын і дзяцей мігрантаў дэлігітымізуюць дзяржаўную ўладу Літвы і ставяць яе па-за законам. Адмова Еўракамісіі фінансаваць будаўніцтва перашкод і бар'ераў з фонду ЕС дэманструе ганарыстасць і двайныя стандарты нават у адносінах да сваіх ідэалагічных партнёраў. Уся рыторыка літоўскіх улад пра нібыта аб’яўленую ім гібрыдную вайну звонку беспадстаўная, бо ўжо відавочна, што літоўскі народ стаміўся ад палітычнага ханжаства, так званых еўрапейскіх каштоўнасцей і дэмакратычных прынцыпаў, у аснове якіх закладваецца ментальная сегрэгацыя, - заявіў ён. - Еўрапейскія краіны цураюцца Літвы, бо выхад літоўскага народа на вуліцы стаў правальным экзаменам усёй дэмакратыі калектыўнага Захаду. Думаю: тое, што адбываецца ў суседняй краіне, не толькі зможа з часам перафармаціраваць інстытуалізацыю дзяржавы, але і стане рухаючай сілай у зараджэнні вызваленчага працэсу ад заходнееўрапейскай тыраніі".

Мікалай Шчокін дадаў: "Літоўскі народ апынуўся ў заложніках ва ўласнай улады і таму Беларусь гатова падтрымаць грамадзянскія ініцыятывы літоўскага народа ў адстойванні свабоды слова і правоў. На "Вялікай размове" кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні журналістаў і грамадскасці, падкрэсліў адкрытасць і дыялагічнасць Беларусі ва ўзаемадзеянні з суседзямі. Галоўнае - прынцып неўмяшання, транспарэнтнасці намераў і адказнасць перад сваім народам".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі