Фота МЗС
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бялградзе адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Сербія. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, сербскую - дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Дам'ян Ёвіч. Адбылася таксама сустрэча з міністрам замежных спраў Сербіі Марка Джурычам.
У рамках кансультацый бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-сербскіх адносін, уключаючы развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне дагаворна-прававой базы, узаемадзеянне Мінска і Бялграда на міжнародных пляцоўках, а таксама ў гуманітарнай сферы.
У ходзе знаходжання ў Бялградзе таксама адбыліся сустрэчы Юрыя Амбразевіча з міністрам урада Рэспублікі Сербія Ненадам Попавічам, які адказвае за міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва і сацыяльнае становішча Царквы ў краіне і за мяжой, членамі парламенцкай групы дружбы з Беларуссю ў Народнай скупшчыне Рэспублікі Сербія, прадстаўнікамі сербскіх дзелавых і экспертных колаў.
У ходзе праведзеных сустрэч і перагавораў былі пацверджаны традыцыйна дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, узаемная нацэленасць на далейшае пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва.-0-