Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 красавіка 2022, 11:09

Палітолаг: ЗША імкліва страчваюць аўтарытэт на міжнароднай арэне

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША імкліва страчваюць аўтарытэт на міжнароднай арэне. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" палітолаг, эканаміст Аляксандр Роджэрс, паведамляе БЕЛТА.

"На самай справе пераважная большасць насельніцтва свету не далучылася да амерыканскіх санкцый. І таму ж Кітаю амерыканскае пасольства і адміністрацыя Белага дома кожныя два дні практычна выдаюць чарговае папярэджанне аб тым, што мы цяпер супраць вас таксама будзем уводзіць нейкія санкцыі за тое, што вы не далучаецеся да санкцыйнага рэжыму. За гэтыя два месяцы яны практычна 30 штук накляпалі гэтых папярэджанняў", - сказаў Аляксандр Роджэрс.

Але, канстатаваў палітолаг, гэта нічога не мяняе. "Ніхто на іх проста не звяртае ўвагі. І нават не бяруць трубку, калі звоніць Байдэн (прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. - Заўвага БЕЛТА), - адзначыў ён. - Некаторыя маўкліва сабатуюць. Той жа Орбан (прэм'ер-міністр Віктар Орбан. - Заўвага БЕЛТА) у Венгрыі - яго амерыканцы называюць бандытам, і ён называе амерыканскага прэзідэнта ўсялякімі нядобрымі словамі. Такая на сённяшні дзень міжнародная дыпламатыя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі