Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 мая 2020, 11:36

Палітолаг: заходнія ўрады апынуліся ў пастцы з-за папулісцкіх мер супраць каранавіруса

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія ўрады сёння апынуліся ў пастцы з-за папулісцкіх мер супраць каранавіруса. Такое меркаванне выказаў палітолаг кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў у час ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Эксперт лічыць, што заходняя дэмакратыя будуецца на папулізме. Калі з'явіўся каранавірус, аб якім мала было вядома, а СМІ пачалі распаўсюджваць жудасныя чуткі, урады пайшлі на папулісцкія меры. "Яны вымушаны былі зрабіць такі крок, нават гэтага не жадаючы і добра разумеючы эканамічныя вынікі сваіх дзеянняў. Сёння яны апынуліся ў пастцы", - адзначыў Аляксей Бяляеў.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі прымаюцца меры сацыяльнага дыстанцыравання. Але пры гэтым не спынялася эканамічная дзейнасць. "Свет пачаў закрывацца, а Беларусь змагла выйсці на пэўныя нішы, рынкі. Заўсёды ў крызісных сітуацыях адкрываюцца новыя магчымасці. І той, хто ўмее імі карыстацца, хто на гэты момант праяўляе ініцыятыву, пачынае атрымліваць выгаду, прыбытак", - сказаў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі