ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лютага 2022, 10:39

Палітолаг: Захад расхіствае палітычную сітуацыю ў Беларусі напярэдадні рэферэндуму

Фота з архіва
Фота з архіва

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад расхіствае палітычную сітуацыю ў Беларусі напярэдадні рэферэндуму, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прафесар МДУ імя М.В. Ламаносава палітолаг Андрэй Манойла, паведамляе БЕЛТА.

"Захад расхіствае палітычную сітуацыю ў Беларусі напярэдадні рэферэндуму ў першую чаргу для таго каб потым зрабіць шэраг заяў, што рэферэндум нелегітымны, што ён праходзіў пад націскам з боку сілавікоў і кіраўніцтва Беларусі наогул. Што людзей туды спецыяльна зганялі сілай, што яны ішлі галасаваць, таму што баяліся. Вось для таго, каб такія абвінавачанні выставіць да Беларусі і кіраўніцтва краіны, неабходна правесці падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Гэта значыць стварыць агульны інфармацыйны фон, зрабіць укіды, розныя фэйкі, якія ўсе зводзяцца прыкладна да аднаго і таго ж. Незалежна, як будзе праходзіць рэферэндум - празрыста або не празрыста, без парушэнняў або з парушэннямі, - ён усё роўна будзе нелегітымным, і Захад яго ні ў якім разе прызнаваць не будзе", - сказаў Андрэй Манойла.

Паводле яго слоў, гэта звычайная тактыка інфармацыйнай вайны, якую праводзіць Захад у адносінах да тых кіраўнікоў дзяржаў і палітычных рэжымаў, што яму не падабаюцца. "У рамках гэтых кампаній і аперацый спецыяльнымі службамі вядучых краін Захаду прымяняюцца добра вядомыя тэхналогіі прэвентыўнай дэлегітымізацыі выбараў, якія прымяняліся ў Венесуэле, Балівіі, Нікарагуа. Восенню 2021 года гэтыя ж тэхналогіі прымяняліся да выбараў дэпутатаў Дзярждумы Расіі. Пры гэтым усе гэтыя тэхналогіі шаблонныя, гэта ўніверсальныя прыёмы, і прымяняюцца яны па адных і тых жа схемах", - канстатаваў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі