Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 мая 2022, 09:42

Палітолаг: задача Захаду - ператварыць нас у народ-ізгой, супраць якога можна ўводзіць санкцыі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача Захаду - ператварыць нас у народ-ізгой, супраць якога можна ўводзіць санкцыі, заявіў карэспандэнту БЕЛТА палітолаг Вадзім Баравік.

"Барацьба з помнікамі - гэта дэманстрацыя палітычнай імпатэнцыі. Гэта значыць калі палітыкі не здольныя весці перагаворы, калі палітыкі не здольныя аб чымсьці дамаўляцца, або выразна агучваць сваю пазіцыю, яны пачынаюць не проста знішчаць помнікі і зносіць іх, яны пачынаюць гэта рабіць дэманстратыўна, арганізуюць з гэтага палітычныя акцыі. Любому разважліваму еўрапейцу зразумела, што без той ролі, якую адыграў Савецкі Саюз, Еўропы не было б і больш за палавіну еўрапейцаў, у якіх намяшана кроў, былі б знішчаны ў печах нацысцкіх лагераў. Астатнія працавалі б у лагерах. Там 10 працэнтаў еўрапейцаў нармальна існавалі б. Была б жорсткая фільтрацыя", - сказаў Вадзім Баравік.

Паводле яго слоў, нашу ролю ў вызваленні Еўропы пераацаніць нельга. "Гэта праўда. І як бы яны ні спрабавалі яе скажаць, а скажаюць яны з мэтай таго, каб прынізіць наш народ і яго, як бы так сказаць, дэгуманізаваць, каб супраць яго можна было ўводзіць такія санкцыі. Гэта значыць іх задача - народ-вызваліцель, народ-пераможцу ператварыць у народ-ізгой, для таго каб, уводзячы супраць яго санкцыі і праводзячы генацыд, гэта ўспрымалася іх грамадствам як норма, - адзначыў палітолаг. - Сёння іх задача - насельніцтва сваіх краін настроіць супраць нас, для таго каб электарат падтрымліваў агрэсіўную палітыку ў адносінах да Расіі і Беларусі".

Вадзім Баравік канстатаваў: барацьба з помнікамі савецкім салдатам нагадвае сярэднявечча, калі змагаліся з рознымі атрыбутамі ранейшай веры. "Еўропа сама сябе апускае ў сярэднявечча, зносячы нашы помнікі. Гэта, вядома, кашчунства і гэта міжнароднае злачынства - зносіць помнікі героям-вызваліцелям", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі