
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўропа поўнасцю разбурыла міф аб правах і свабодах чалавека, яна сама сябе знішчае. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расійскі журналіст, палітолаг Міхаіл Маркелаў, паведамляе БЕЛТА.
"Маскі скінуты. Паколькі ўсё, што цяпер адбываецца ў Еўропе ў адносінах да рускамоўных, - гэта ўся гісторыя рыхтавалася вельмі даўно. Гэты нарыў наспяваў, і вось нарэшце на Захадзе знайшлі прычыну, каб паказаць сваё стаўленне да Расіі, Беларусі - краін, якія сёння сталі моцнымі пасля развалу Савецкага Саюза. Гэта мэтанакіраваная палітыка, палітыка, узведзеная ў ранг дзяржаўнай. Русафобія, беларусафобія - гэта ўжо дзяржаўная палітыка", - сказаў Міхаіл Маркелаў.
Паводле яго слоў, уся Еўропа сёння поўнасцю разбурыла міф аб правах і свабодах чалавека. "Міф аб дэмакратыі. Еўропа сама сябе знішчае такімі падыходамі, - адзначыў палітолаг. - Слухайце, а што вы на беларусаў накінуліся? Вы бачылі хаця б аднаго беларуса з аўтаматам ва Украіне? Давайце так тады зададзім пытанне. Калі вы абвінавачваеце рускіх - няхай, добра. Але за што вы грамадзян Беларусі цкуяце?"-0-