ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 красавіка 2022, 12:18

Палітолаг: ЕС дэманструе расісцкі падыход да бежанцаў, дзеліць іх па сартах і класах

Фота з архіва
Фота з архіва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС дэманструе расісцкі падыход да бежанцаў, дзеліць іх па сартах і класах. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА палітолаг, эксперт грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.

"Не сакрэт, што Польшча, ды і больш шырока - Еўрапейскі саюз, апошнім часам сталі бежанцаў дзяліць па сартах, па класах, правільныя бежанцы або няправільныя. Мы памятаем мінулы год і ўжо ў гэтым годзе з'яўляюцца факты, як Польшча ставіцца да бежанцаў з Блізкага Усходу, фактычна ставячы на іх метку - расава непрыгодныя. Другі момант - гэта як Польшча ставіцца да ўкраінскіх бежанцаў, дзе, на мой погляд, маецца змова з украінскім кіраўніцтвам, што толькі на тэрыторыю Еўрапейскага саюза павінны гэтыя бежанцы паступаць. Я нагадаю, Украіна, нягледзячы на свае міжнародныя абавязацельствы, закрыла граніцу з Беларуссю. Не дапускае на тэрыторыю Беларусі і Расіі бежанцаў, тым самым прымушаючы ехаць у Польшчу, Славакію, Венгрыю, Румынію. Гэта значыць даволі далёка", - сказаў Пётр Пятроўскі.

Пры гэтым кіраўніцтва ЕС агучваюць планы па колькасці прыёму бежанцаў. "То 5 млн, то 8 млн. Ствараецца ўражанне, што яны рэальна зацікаўлены. А тое, як кіраўніцтва ЕС, Польшчы ў прыватнасці, "пацірае ручкі" наконт украінскіх бежанцаў - дэманструе іх расісцкі, не пабаюся гэтага слова, падыход да бежанцаў. Гэта значыць белых украінцаў супраць не белых блізкаўсходніх бежанцаў. Мы гэта сёння назіраем, - адзначыў палітолаг. - Мы бачым, як ЕС нас спачатку павучаў высакамерна правам чалавека і іншым рэчам. Цяпер жа дэманструе вось гэту сваю высакамернасць, расізм не толькі ў адносінах да нязгодных у свеце. Але і ўжо ў наяўнасці канкрэтныя расісцкія прыклады палітыкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі