7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакет дакументаў аб супрацоўніцтве заключаны паміж Беларуссю і М'янмай. У прысутнасці лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Мін Аун Хлайна адбылася цырымонія абмену тэкстамі падпісаных міжнародных дагавораў і іншых афіцыйных міжнародных дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падпісаны мемарандум аб намерах адносна сумесных дзеянняў па развіцці беларуска-м'янманскага супрацоўніцтва.
Заключана пагадненне аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі.
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы спорту заключана паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам спорту і моладзі М'янмы.
Міністэрства юстыцыі Беларусі і Міністэрства прававых пытанняў М'янмы заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і ірыгацыі М'янмы аб супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі.
У час візіту лідара М'янмы таксама падпісана больш за 15 кантрактаў і мемарандумаў у галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.-0-