
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагранічныя ведамствы Беларусі і Расіі абмеркавалі рэалізацыю ўзгодненай пагранічнай палітыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
У Саратаве 15 верасня адбылося 57-е пасяджэнне Калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі на чале са старшынёй ведамства генерал-лейтэнантам Анатолем Лапо і прадстаўнікі Пагранічнай службы ФСБ Расіі на чале з першым намеснікам дырэктара - кіраўніком Пагранічнай службы Федэральнай службы бяспекі Расіі генералам арміі Уладзімірам Кулішовым.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй узгодненай пагранічнай палітыкі Саюзнай дзяржавы і забеспячэннем пагранічнай бяспекі на знешняй граніцы і прыгранічнай тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Таксама ў рамках парадку дня дэлегацыі разглядалі прапановы па ўдасканаленні ўзаемадзеяння паміж органамі пагранічнай службы Беларусі і пагранічнымі органамі ФСБ Расіі.
Для мадэрнізацыі інфраструктуры і тэхнічнай аснашчанасці падраздзяленняў граніцы завяршаецца работа па падрыхтоўцы праграмы Саюзнай дзяржавы "Развіццё пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы", разлічанай на 2023-2027 гады.
Кіраўнікі дэлегацый адзначылі, што прынятыя рашэнні дадуць магчымасць павысіць узровень аператыўнага рэагавання органаў пагранічнай службы Беларусі і пагранічных органаў ФСБ Расіі па спыненні правапарушэнняў на знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы ў наступным годзе, а таксама эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці пагранічных ведамстваў па вырашэнні ўскладзеных на іх задач.-0-