Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй гатова да падпісання

Палітыка 30.11.2018 | 16:32
Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўзгаднілі ўсе пытанні па падрыхтоўцы пагаднення аб узаемным прызнанні віз. Аб гэтым сёння было заяўлена на пасяджэнні міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве, якое прайшло ў Белавежскай пушчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе тэхнічныя моманты ліквідаваны. Сёння высокая гатоўнасць да падпісання гэтага дакумента", - паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Аляксандр Гаравой адзначыў, што работа над праектам дакумента прадаўжалася паўтара года. "Мы сёння паставілі кропку ў пытанні ўзгаднення пагаднення аб узаемным прызнанні віз. Спадзяёмся, што ў снежні бягучага года кіраўнікі ўрадаў нашых дзяржаў яго падпішуць", - сказаў ён.

Узаемнае прызнанне віз будзе садзейнічаць росту прывабнасці дзвюх краін, здыме пэўныя бар'еры. З падпісаннем міжурадавага пагаднення будуць створаны прававыя ўмовы для таго, каб грамадзяне трэціх краін у Саюзнай дзяржаве перамяшчаліся па адной візе, якую яны атрымаюць у Беларусі або Расіі.

Для забеспячэння ўнутранай бяспекі бакі дамовіліся аб электронным інфармацыйным узаемадзеянні паміж праваахоўнымі структурамі. "Гэта аблегчыць нам працэдуру кантролю за рэжымам знаходжання грамадзян замежных дзяржаў, уніфікуе спісы грамадзян, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб забароне ўезду ў тую ці іншую краіну Саюзнай дзяржавы або, наадварот, выезду", - дадаў Аляксандр Гаравой.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама практыку рэалізацыі міжнародных і міжведамасных дагавораў, пытанні ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў па забеспячэнні ўезду-выезду ўдзельнікаў і замежных турыстаў у час II Еўрапейскіх гульняў, іншыя актуальныя тэмы. Усяго на парадак дня было вынесена 16 пытанняў.

Наступнае, 18-е, пасяджэнне міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве адбудзецца ў першым паўгоддзі 2019 года на тэрыторыі Расіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.