Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 чэрвеня 2020, 19:38

Пагадненне аб адмене віз паміж Беларуссю і Калумбіяй можа быць падпісана ў бліжэйшы час

29 чэрвеня, Мінск /Павел Горбач - БЕЛТА/. Пагадненне аб адмене віз паміж Беларуссю і Калумбіяй для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў можа быць падпісана ў бліжэйшы час. Аб гэтым сёння ў час адкрыцця міжнароднага анлайн-курса паведаміў пасол Беларусі ў Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме Мікалай Аўсянка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол праінфармаваў, што ідзе работа над праектам двухбаковага пагаднення аб адмене віз паміж Беларуссю і Калумбіяй па агульнаграмадзянскіх пашпартах. "Гэта адзін з галоўных напрамкаў. У бліжэйшы час, спадзяёмся, зможам выйсці на этап падпісання гэтага пагаднення", - сказаў Мікалай Аўсянка.

Ён дадаў, што застаўся літаральна адзін элемент, які беларускім дыпламатам неабходна ўзгадніць з калегамі з МЗС Калумбіі. "Спадзяёмся, што пытанне адмены віз - гэта пытанне бліжэйшага часу", - адзначыў Мікалай Аўсянка.

Як расказаў дыпламат, у Беларусі і Калумбіі ёсць добрыя перспектывы для пашырэння супрацоўніцтва ў прыборабудаванні, нафтавай і хімічнай прамысловасці, фармацэўтыцы, транспарце і лагістыцы. Калумбія для Беларусі - гэта дзверы ў Лацінскую Амерыку, у прыватнасці ў Ціхаакіянскі альянс. Мікалай Аўсянка выказаў удзячнасць за садзейнічанне Багаты ў атрыманні Беларуссю статусу наглядальніка ў гэтым аб'яднанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі