ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2020, 19:26

Падраздзяленні краін АДКБ прымуць удзел у міратворчым вучэнні ў Беларусі ў кастрычніку

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Падраздзяленні дзяржаў АДКБ - Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана - прымуць удзел у камандна-штабным вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2020". Яно пройдзе з 12 па 16 кастрычніка на палігоне Лосвіда ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Расіі.

"На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі і вядзення міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ", - адзначылі ў прэс-службе.

Цяпер у Цэнтральнай ваеннай акрузе РФ прадаўжаецца планавая падрыхтоўка расійскіх падраздзяленняў да вучэння "Непарушнае братэрства - 2020", дадалі ў ваенным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі