Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 верасня 2019, 16:16

Падпісанне з ЕС пагаднення аб рэадмісіі не нясе для Беларусі значных міграцыйных рызык - МЗС

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісанне пагаднення аб рэадмісіі з Еўрапейскім саюзам не нясе для Беларусі значных міграцыйных рызык. Аб гэтым заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі ў час консульскага дня ў Facebook, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ведамстве нагадалі, што пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз (пасля яго падпісання і выканання бакамі ўнутраных працэдур) павінна ўступіць у сілу адначасова з пагадненнем аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу. Абодва дакументы не змяшчаюць аднабаковых абавязацельстваў, усе абавязацельствы маюць узаемны характар, звярнулі ўвагу ў міністэрстве.

"Адносна абавязацельстваў Беларусі па рэадмісіі грамадзян трэціх краін прадугледжаны двухгадовы пераходны перыяд (два гады з даты ўступлення ў сілу пагадненне не будзе прымяняцца адносна грамадзян трэціх краін і асоб без грамадзянства). На кансалідаваную думку беларускіх дзяржаўных органаў, гэта пагадненне не нясе значных міграцыйных рызык для Беларусі", - адзначылі ў МЗС.

Беларусь, як і Еўрапейскі саюз, павінны будуць ажыццяўляць рэадмісію (зваротны прыём на сваю тэрыторыю) уласных грамадзян, грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія не адпавядаюць або перасталі адпавядаць крытэрыям легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго. У міністэрстве дадалі, што ў праекце пагаднення аб рэадмісіі прадугледжаны ўзаемныя хуткадзеючыя і эфектыўныя працэдуры, звязаныя з гэтым працэсам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі