
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся афіцыйны візіт у Расію міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У час візіту чакаецца насычаная праграма: перагаворы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, старшынёй Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Вячаславам Валодзіным і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка.
Як удакладнілі ў МЗС, у цэнтры ўвагі будзе тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.
У прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі паведамілі, што кіраўнік МЗС Беларусі адразу прыехаў у беларускую дыпмісію. "Сяргей Алейнік коратка абмеркаваў з паслом Дзмітрыем Крутым і саветнікамі-пасланнікамі дыпмісіі заўтрашнія перагаворы", - сказалі ў прэс-службе.
Візіт Сяргея Алейніка прадоўжыцца па 17 мая.-0-