Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 ліпеня 2020, 17:00

ПА АБСЕ не зможа накіраваць наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь - Савіных

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая асамблея АБСЕ не зможа накіраваць наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Савіных пракаменціраваў планы Палаты прадстаўнікоў запрасіць сваіх замежных калег назіраць за выбарамі ў Беларусі. Ён праінфармаваў, што "пытанне на гэты момант вырашаецца".

"Я ўжо абмяркоўваў гэта з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Безумоўна, мы зацікаўлены ў запрашэнні нашых калег. Але Парламенцкая асамблея АБСЕ ўжо сказала, што не зможа накіраваць сваіх наглядальнікаў. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй", - растлумачыў Андрэй Савіных.

Дэпутат выказаў надзею, што ўдасца "запрасіць парламентарыяў з СНД".

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 9 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі