Сцяг Нядзеля, 26 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2024, 18:17

Офіс ганаровага консульства Беларусі адкрыўся ў турэцкім горадзе Чанакале

Фота з архіва
Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У турэцкім горадзе Чанакале 2 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё офіса ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ганаровым консулам Беларусі назначаны Рыдван Дэмірхан. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў Турцыі Віктар Рыбак, генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед, губернатар правінцыі Чанакале Ільхамі Акташ і паўнамоцны прадстаўнік МЗС Турцыі ў Чанакале пасол Мурат Ахмет Ёрук, прадстаўнікі турэцкіх дзелавых колаў, грамадскасці.

Намеснік міністра прадметна абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву з губернатарам правінцыі Чанакале. У ходзе мерапрыемства адбылося падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж губернатарствам правінцыі Чанакале і Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам.

На цырымоніі падпісання Навагрудскі раён прадставіў намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Грыц, які таксама ўзначаліў дзелавую частку дэлегацыі дырэктараў буйнейшых прадпрыемстваў раёна.

На сустрэчы Юрыя Амбразевіча з кіраўніцтвам і членамі Гандлёва-прамысловай палаты Чанакале былі разгледжаны магчымасці і перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі