Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 мая 2018, 19:56

Новым пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі стала Іаанна Казана-Вішнявецкі

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым пастаянным каардынатарам ААН, пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прадстаўніком Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі стала Іаанна Казана-Вішнявецкі. Аб гэтым гаворыцца на сайце ПРААН, паведамляе БЕЛТА.

Дыпламат прыбыла ўжо ў Беларусь для ўступлення на пасаду. Яна заменіць на пасадзе Санаку Самарасінху, які завяршыў сваю місію ў Беларусі 30 красавіка.

З 2010 года Іаанна Казана-Вішнявецкі працавала ў штаб-кватэры ПРААН у якасці начальніка аддзела па заходніх краінах СНД і краінах Закаўказзя, а затым на пасадзе кіраўніка аддзела па сувязях і наглядзе над краінавымі офісамі Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД у Нью-Ёрку, дзе адказвала за каардынацыю ўзаемадзеяння з урадамі дзяржаў - членаў ААН праз пастаянныя прадстаўніцтвы пры ААН, а таксама аказвала садзейнічанне кіраўніцтву ПРААН у кантролі і стратэгічнай падтрымцы васямнаццаці краінавых офісаў ПРААН, падсправаздачных Рэгіянальнаму бюро па краінах Еўропы і СНД.

Іаанна Казана-Вішнявецкі родам з Польшчы, мае ступень магістра эканомікі і міжнародных адносін Варшаўскай школы эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі