Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 чэрвеня 2019, 17:07

Новы пасол Расіі ўручыў Макею копіі даверчых грамат

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Уладзімір Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых беларуска-расійскіх адносін.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі