Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 мая 2021, 12:10

Новы пасол Расіі ў Беларусі расказаў аб акцэнтах у сваёй рабоце

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў назваў сваё назначэнне ў Мінск знакам высокага даверу. Аб гэтым дыпламат заявіў сёння журналістам перад цырымоніяй уручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Яўген Лук'янаў заявіў, што ў час сваёй дыпламатычнай місіі ў Беларусі мае намер рабіць акцэнт "перш за ўсё на нашай плённай, узаемавыгаднай і эфектыўнай сумеснай рабоце". Гаворачы аб сваім назначэнні ў Мінск, дыпламат падкрэсліў, што гэтым яму быў аказаны высокі давер і ён шчаслівы прадстаўляць інтарэсы сваёй краіны ў Беларусі.

Пасол Расіі таксама па просьбе журналістаў пракаменціраваў арганізацыю прыёму беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх марскіх партах. Яўген Лук'янаў адзначыў, што не варта шукаць у гэтым палітычнай падаплёкі. "Беларусь сама прыняла гэта рашэнне. І, больш таго, усякае эканамічнае рашэнне заснавана перш за ўсё на эканамічных выгадах. Тут не трэба шукаць лішняй палітыкі. Бізнес, як і грошы, любіць цішыню, прадказальнасць, стабільнасць. Калі беларускім партнёрам выгадна працаваць праз парты Расійскай Федэрацыі, мы будзем толькі рады", - дадаў ён.

Як паведамлялася, даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Расіі, Ірака, Нікарагуа, Руанды, Саудаўскай Аравіі і Сьера-Леонэ. Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка асобна абазначыў перспектывы ўзаемадзеяння з кожнай з дзяржаў, паслы якіх прысутнічалі на цырымоніі.

Гаворачы аб супрацоўніцтве з Расіяй, Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь з гэтай братэрскай і дружалюбнай краінай звязваюць шматгадовыя і стратэгічныя адносіны.

"Лічу, што Беларусь і Расія маюць рэзервы практычна на кожным напрамку. Менавіта з гэтых пазіцый і глядзім у будучыню, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І няхай нашы адносіны з Расійскай Федэрацыяй нікога не напружваюць". Ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія не выбудоўваюць свае адносіны супраць каго б там ні было. "Але калі хто-небудзь пасмее кінуць нам выклік - Расіі або Беларусі ці адначасова Расіі і Беларусі - вы ведаеце, што мы адкажам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы заўсёды знаходзілі ўзаемавыгадныя рашэнні. Упэўнены, што так будзе цяпер і ў будучым", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі