Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 студзеня 2022, 14:52

Новы пасол Расіі Барыс Грызлоў уручыў копіі даверчых грамат Макею

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Уладзімір Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў краіне і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых адносін паміж Мінскам і Масквой.

"У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў", - расказалі ў прэс-службе ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі