Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 ліпеня 2021, 16:27

Ніколі Беларусь не была ініцыятарам палітычных або эканамічных канфліктаў - Рунец

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніколі ў сваёй гісторыі Беларусь не была ініцыятарам палітычных або эканамічных канфліктаў, заявіла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"Разумеючы, што сістэму не зламаць, нашы праціўнікі імкнуцца выкарыстоўваць любыя метады, нават такія, не пабаюся гэтага слова, тэрарыстычныя. А як яшчэ назваць замахі на жыцці мірных людзей, у тым ліку малалетніх дзяцей? Немагчыма застацца абыякавым да такіх задум, і хочацца яшчэ раз заклікаць нашых суайчыннікаў убачыць сапраўдны твар так званых "змагароў". Сёння ідзе вайна за будучыню нашай роднай краіны. І мэта ў праціўніка адна - пасеяць хаос, разбурыць усё, што створана працай беларусаў, унесці варожасць у нашы сем'і і дамы. Дзе ж іх "дэмакратыя", калі за смелыя выказванні аб сваіх палітычных пазіцыях нам пагражаюць "кактэйлямі Молатава?" - адзначыла Таццяна Рунец.

Паводле яе слоў, ніколі ў сваёй гісторыі Беларусь не была ініцыятарам палітычных або эканамічных канфліктаў. "Сёння мы вымушаны адстойваць суверэнітэт і бяспеку, як у цэлым краіны, так і кожнага грамадзяніна. Сітуацыя з дэпутатам Гайдукевічам яшчэ раз пацвярджае словы Прэзідэнта аб тым, што ў краіне дзейнічаюць тэрарыстычныя ячэйкі, так званыя атрады самаабароны, як яны сябе называюць. Не спыняюцца спробы расхістаць сітуацыю. І грамадзяне павінны быць гатовы процістаяць такім пагрозам, - падкрэсліла сенатар. - Мы - народ, які шмат перажыў у гады Вялікай Айчыннай вайны, народ, які ніколі не стаяў на каленях, і далей будзе змагацца за праўду і справядлівасць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі