ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 ліпеня 2021, 20:01

Нігерыя зацікаўлена ў нарошчванні беларускіх адукацыйных паслуг

Фота МНС
Фота МНС

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі сустрэўся з дэлегацыяй МУС Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя. Мерапрыемства прайшло на базе Адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

У ходзе сустрэчы кіраўнікі ведамстваў абмеркавалі магчымасць пашырэння двухбаковай нарматыўна-прававой базы ўзаемадзеяння, а таксама развіцця прафесійных кантактаў паміж спецыялізаванымі службамі, навучальнымі ўстановамі і іншымі падраздзяленнямі ведамстваў.

Вялікая ўвага ў ходзе размовы была ўдзелена нарошчванню экспарту беларускіх адукацыйных паслуг. Бакі абмеркавалі працяг узаемавыгаднага супрацоўніцтва па лініі падрыхтоўкі нігерыйскіх спецыялістаў на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Усяго з 2003 года прайшлі навучанне 88 нігерыйскіх спецыялістаў на базе палігона Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ўніверсітэта.

Таксама ў ходзе сустрэчы былі разгледжаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў галіне падрыхтоўкі кадраў: магчымае падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж Універсітэтам грамадзянскай абароны і Акадэміяй пажарнай службы Нігерыі, а таксама арганізацыя навучання нігерыйскіх спецыялістаў у галіне дазнання па пажарах.

У сувязі са станоўчымі палітычнымі і гандлёва-эканамічнымі беларуска-нігерыйскімі адносінамі бакі абмеркавалі напрамкі ўзаемадзеяння ў галіне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння работы пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў, у прыватнасці, нарошвання паставак вырабленай у Беларусі тэхнікі, сродкаў пажаратушэння і індывідуальнай аховы, абсталявання і рыштунку ў Нігерыю.

Акрамя таго, дэлегцыя наведала пажарную аварыйна-выратавальную часць нумар 30 у Мінску, дзе азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем беларускіх пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі