29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. В'етнам высока цэніць дружбу з Беларуссю. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Нгы 29 жніўня ў Доме дружбы на вечары, прысвечаным в'етнамскаму Дню незалежнасці.
"За 79 гадоў сваёй незалежнасці В'етнам ператварыўся з беднай краіны ў краіну з сярэднім даходам і адным з буйнейшых экспарцёраў сельгаспрадукцыі ў свеце, - звярнуў увагу дыпламат. - В'етнам паслядоўна праводзіць курс на незалежнасць, самастойнасць, шматбаковасць і дыверсіфікацыю адносін".
Нгуен Ван Нгы падкрэсліў, што В'етнам з'яўляецца адказным членам міжнароднай супольнасці і ўносіць свой уклад у падтрыманне міру.
"В'етнамскі народ заўсёды памятае дапамогу савецкага, у тым ліку беларускага народа, аказаную ў гады вайны, а таксама на мірным этапе развіцця краіны, - заўважыў дыпламат. - В'етнам цэніць дружбу з Беларуссю і ў далейшым будзе працаваць на яе паглыбленне".
Ён таксама адзначыў важнасць візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў снежні 2023 года і іншых візітаў, якія пацвердзілі курс на далейшую актывізацыю беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва.-0-