Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 снежня 2018, 11:20

Нацыянальную асацыяцыю мясцовага самакіравання плануецца стварыць у Беларусі

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальную асацыяцыю мясцовых органаў самакіравання плануецца сфарміраваць у Беларусі. Канферэнцыю па яе стварэнні плануецца правесці ў красавіку 2019 года, паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, адкрываючы сёння семінар па пытаннях развіцця асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў Беларусі настроены з улікам нацыянальных інтарэсаў пераняць практычны вопыт краін - членаў Савета Еўропы. Ён нагадаў, што ў лістападзе 2018 года Беларусь наведаў дырэктар Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Жан-Філіп Базуль. Адбыліся перагаворы ў Савеце Рэспублікі, на якіх бакі зблізілі пазіцыі. "На мой погляд, будзе актуальна, калі сёння мы канструктыўна абмяркуем падыходы па гарманізацыі беларускага заканадаўства з палажэннямі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання, пытанні стварэння Нацыянальнай асацыяцыі мясцовых органаў самакіравання (у тым ліку распрацоўку дарожнай карты), уключаючы тыя з іх, якія мэтазгодна разгледзець на запланаванай у Мінску ў красавіку 2019 года канферэнцыі па стварэнні Нацыянальнай асацыяцыі мясцовых органаў самакіравання", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Ён звярнуў увагу, што работа вядзецца не з чыстага ліста. У законе аб мясцовым кіраванні і самакіраванні яшчэ ў 2010 годзе заканадаўча замацаваны базавыя прынцыпы Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. "Пакуль Беларусь не далучылася да хартыі, але трэба ісці далей. І мы гэтым займаемся. Удасканальваецца заканадаўства, актывізавалася работа Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі ў рэгіёнах краіны. Але, калі глядзець аб'ектыўна, у нас яшчэ шмат нявырашаных задач. Мы іх бачым і над імі працуем", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Стварэнне асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў у абласцях - гэта перспектыўны напрамак дзейнасці па развіцці мясцовага самакіравання. Сведчанне таго - вопыт работы Гродзенскай і Магілёўскай абласных асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Рэкамендацыі замежных калег Беларусь паспрабуе выкарыстаць з улікам нацыянальных інтарэсаў. "Улічваючы значны экспертны патэнцыял Савета Еўропы, Беларусь зацікаўлена ў атрыманні інфармацыі аб лепшых практыках краін - членаў Савета Еўропы ў гэтай сферы грамадскай дзейнасці. Адначасова мы гатовы падзяліцца і сваімі напрацоўкамі", - сказаў кіраўнік верхняй палаты парламента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі