Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2018, 12:19

Нацыянальную асамблею па МУР плануецца правесці ў Беларусі ў студзені 2019 года

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца правесці нацыянальны форум па Мэтах устойлівага развіцця з шырокім удзелам і новымі формамі падачы інфармацыі. Аб гэтым заявіла сёння нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна на адкрыцці семінара "Павышэнне інфармаванасці СМІ аб Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года як сродак пашырэння Мэт устойлівага развіцця" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У студзені мы хочам правесці нацыянальную асамблею або форум па абмеркаванні Мэт устойлівага развіцця. І запросім прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, органаў дзяржаўнай улады, усіх зацікаўленых. Але гэта мерапрыемства трэба зрабіць такім, каб тэма была зразумелай і даступнай, цікавай для кожнага", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Яна падкрэсліла, што інфармаванасць грамадства па тэме дасягнення МУР залежыць ад прафесіяналізму СМІ: "Тэма ўстойлівага развіцця датычыцца кожнага. Вас, журналістаў, слухаюць, вы - паслы МУР".

Навацыі ў сферы інфармавання, пашырэнне медыйнай прасторы за кошт анлайну дае магчымасць мяняць падачу інфармацыі, рабіць складаныя тэмы цікавымі, адзначыла пастаянны каардынатар ААН У Рэспубліцы Беларусь Іаанна Казана-Вішнявецкі. "Медыя, СМІ ўплываюць на стэрэатыпы, змяняюць паводзіны людзей. Дастаткова паглядзець на змест тэлеэфіру. А значыць, трэба адказна ставіцца да кантэнту", - сказала яна.

Семінар праводзіцца ў рамках праекта "Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця", які фінансуецца ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА. Нацыянальным выканаўчым агенцтвам праекта з'яўляецца Міністэрства замежных спраў сумесна з нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

У 2015 годзе дзяржавы - члены ААН прынялі парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, які ўключае ў сябе спіс з 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР). Яны накіраваны на ліквідацыю беднасці і голаду, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, вырашэнне праблем, звязаных з кліматычнымі змяненнямі. Парадак дня-2030 - гэта комплексная стратэгія павышэння якасці жыцця людзей, развіцця і спажывання без урону для будучых пакаленняў. Усе 17 мэт адаптуюцца і для Беларусі. Над гэтым працуюць нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, Савет па ўстойлівым развіцці (куды ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дзяржорганаў), партнёрская і іншыя групы, грамадзянская супольнасць і міжнародныя арганізацыі. Усе іх прапановы будуць адлюстраваны ў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года. Праграмныя дакументы, заканадаўчыя акты таксама будуць апірацца на мэты Парадку дня-2030.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі