Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2022, 11:58

Наступны саміт СНД пройдзе ў кастрычніку 2023 года ў Бішкеку

14 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці 13 кастрычніка 2023 года ў Бішкеку - сталіцы Кыргызстана, які будзе старшынстваваць у Садружнасці ў наступным годзе. Такое рашэнне прынята на саміце СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з ратацыяй у 2023 годзе старшынства ў СНД пераходзіць да Кыргызстана. Як растлумачыў выканаўчы сакратар Сяргей Лебедзеў на пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе, сустаршынстваваць у наступным годзе павінны былі Казахстан і Малдова. "Аднак у сувязі з тым, што Рэспубліка Малдова ўстрымліваецца ад сустаршынства ў СНД у наступным годзе (мы атрымалі адпаведную ноту), прапануецца сустаршынства сумесна з Рэспублікай Казахстан у Садружнасці ў 2023 годзе даручыць Расійскай Федэрацыі", - агучыў прапанову старшыня Выканкама СНД. Кіраўнікі дзяржаў не пярэчылі, і на сустрэчы ў пашыраным фармаце падпісалі адпаведныя дакументы.

Лідары краін таксама прынялі рашэнне, што чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці 13 кастрычніка 2023 года ў Бішкеку.

Акрамя таго, было агучана рашэнне аб узнагароджанні граматай СНД старшыні МТРК "Мір" Радзіка Батыршына за вялікі асабісты ўклад у фарміраванне агульнай інфармацыйнай прасторы СНД, умацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі і ў сувязі з 30-годдзем тэлерадыёкампаніі. Узнагарода была ўручана тут жа ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі