Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2021, 15:25

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 12 лістапада ў Бішкеку

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 12 лістапада ў Бішкеку. Аб гэтым паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па прапанове кыргызскага боку прынята рашэнне правесці чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Бішкеку 12 лістапада 2021 года", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Ён таксама праінфармаваў, што на пасяджэнні ў вузкім складзе адбыўся грунтоўны і змястоўны абмен думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У шырокім фармаце ўдзельнікі пасяджэння абмяркуюць меры па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыйных хвароб, пытанні супрацоўніцтва ў галіне санітарнай аховы тэрыторый краін СНД і ў сферы садзейнічання занятасці насельніцтва дзяржаў Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі