Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лютага 2021, 13:43

Нарошчванне краінамі Захаду ваеннага патэнцыялу з'яўляецца пагрозай для АДКБ - начальнік Аб'яднанага штаба

25 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Нарошчванне краінамі Захаду ваеннага патэнцыялу з'яўляецца пагрозай для Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваенна-палітычная абстаноўка ў зоне адказнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы захоўвала складаны і супярэчлівы характар, - канстатаваў Анатоль Сідараў. - На фоне існуючых негатыўных працэсаў у глабальнай міжнароднай палітыцы і эканоміцы асноўнымі крыніцамі пагроз для дзяржаў - членаў арганізацыі заставаліся: дзейнасць заходніх дзяржаў па нарошчванні кааліцыйных і нацыянальных ваенных патэнцыялаў пры актыўным пашырэнні ваеннай прысутнасці ЗША ў Еўропе; неўрэгуляваныя ўзброеныя канфлікты, у першую чаргу ў Сірыі і Афганістане, а таксама высокі ўзровень міжнароднага тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму".

Акрамя таго, падкрэсліў начальнік Аб'яднанага штаба, значныя негатыўныя наступствы для міжнароднай бяспекі будзе мець палітыка Вашынгтона, накіраваная на разбурэнне дагаворнай базы кантролю над узбраеннямі. Ён нагадаў, што ўслед за выхадам у жніўні 2019 года з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў лістападзе 2020 года Злучаныя Штаты Амерыкі таксама выйшлі з Дагавора па адкрытым небе. "ЗША актывізавалі дзейнасць, накіраваную на мадэрнізацыю стратэгічных сістэм узбраення і ўдасканаленне так званай ядзернай трыяды", - адзначыў Анатоль Сідараў. - Вядуцца актыўныя навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па стварэнні новай міжкантынентальнай балістычнай ракеты наземнага базіравання (узамен ракет "Мінітмэн-3", якія знаходзяцца на ўзбраенні) і аснашчэнні стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў В-1 і В-52 перспектыўнымі гіпергукавымі ракетамі АGМ-183А АRRW, будаўніцтве перспектыўнага бамбардзіроўшчыка В-21, які павінен быць прыняты на ўзбраенне ў 2025 годзе, а таксама серыі з 12 новых атамных падводных лодак класа "Калумбія".

Акрамя таго, непасрэдным вынікам ігнаравання Вашынгтонам дамоўленасцей у галіне кантролю над узбраеннямі з'яўляецца планамернае разгортванне еўрапейскага сегмента сістэмы проціракетнай абароны (ПРА) ва Усходняй Еўропе. Разам з функцыянуючай амерыканскай базай ПРА ў Румыніі (Дэвеселу) у 2022 годзе павінен быць уведзены ў строй аналагічны аб'ект на польскай тэрыторыі (Рэдзікава)".

Анатоль Сідараў падкрэсліў, што асноўныя мерапрыемствы па разгортванні інфраструктуры базы ПРА ў Польшчы ўжо завершаны, а канструктыўныя асаблівасці размешчаных на названых аб'ектах пускавых установак будуць забяспечваць магчымасць прымянення ўдарнага ўзбраення, у прыватнасці, крылатых ракет "Тамагаўк" з далёкасцю пуску больш за 2 тыс. км.

"Разам з гэтым трэба адзначыць, што дзеянні новай амерыканскай адміністрацыі сведчаць аб больш узважаным падыходзе да пытанняў, звязаных з кантролем над узбраеннямі і выкананнем узятых на сябе абавязацельстваў у рамках міжнародных дагавораў", - сказаў начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ. У прыватнасці, ён нагадаў аб прадаўжэнні Расіяй і ЗША на 5 гадоў Дагавора аб абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-3), тэрмін дзеяння якога скончыўся 5 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі