.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 студзеня 2021, 19:45

Напрамкі па пашырэнні супрацоўніцтва вызначаны на сустрэчы Макея з паслом Ізраіля

Фота МЗС
Фота МЗС

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 студзеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля ў Беларусі Алексам Гольдманам-Шайманам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

Асобна былі закрануты пытанні захавання памяці аб трагедыі халакосту, падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту.

Па выніках сустрэчы вызначаны канкрэтныя напрамкі па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва, графік маючых адбыцца кантактаў і абмену візітамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі