Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 сакавіка 2023, 09:00

Напярэдадні афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Тэгеране сустрэліся кіраўнікі МЗС Беларусі і Ірана

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні афіцыйнага візіту ў Іран Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Тэгеране адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Сяргея Алейніка і Хасэйна Аміра Абдалахіяна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Беларусі і Ірана абмеркавалі стан і дынаміку развіцця двухбаковых адносін, удзяліўшы асаблівую ўвагу практычнай рэалізацыі беларуска-іранскіх праектаў. Разгледжаны план мерапрыемстваў у рамках святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Падкрэслены канструктыўны характар узаемадзеяння Мінска і Тэгерана, а таксама неабходнасць інтэнсіфікацыі двухбаковых кантактаў. Адбыўся абмен думкамі па найбольш перспектыўных напрамках гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Вызначаны сумесныя крокі па далейшым умацаванні беларуска-іранскага дыялогу ў сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі