Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да непалітызаванага ўзаемадзеяння з УВКПЧ ААН і запрашае Вярхоўнага камісара наведаць краіну. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Сякрэты з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам, якая адбылася ў Жэневе ў рамках удзелу ў чацвёртым універсальным аглядзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
"Субяседнікі абмяняліся думкамі аб глабальных тэндэнцыях у забеспячэнні ўмоў для рэалізацыі правоў чалавека і абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і УВКПЧ, уключаючы арганізацыю работы па рэкамендацыях, прынятых па выніках чацвёртага цыкла УПА Беларусі", - праінфармавалі ў МЗС.
Беларускі дыпламат звярнуў увагу Вярхоўнага камісара на пагаршэнне сітуацыі ў асобных краінах Еўрасаюза, а таксама на абуральныя парушэнні, звязаныя з закрыццём граніц Польшчай, Літвой і Латвіяй. Таму, на думку беларускага боку, важны крытычны і аб'ектыўны падыход ААН да ацэнкі парушэнняў правоў чалавека ў краінах Захаду. "Ігар Сякрэта падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку да непалітызаванага ўзаемадзеяння з УВКПЧ і пацвердзіў запрашэнне Вярхоўнаму камісару наведаць Беларусь", - адзначылі ў МЗС.
Акрамя таго, намеснік міністра сустрэўся з памочнікам Генеральнага дырэктара Міжнароднай арганізацыі працы, рэгіянальным дырэктарам па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Беатэ Андрэс. Тэмай сустрэчы сталі стан і перспектывы адносін Беларусі з МАП.
"Ігар Сякрэта інфармаваў аб прыярытэтах урада Беларусі па развіцці сацыяльна-працоўнай сферы краіны ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і канвенцыямі МАП. Субяседнікі абмяняліся думкамі па шэрагу пытанняў, звязаных з палітычна прадузятымі падыходамі, што пашыраюцца заходнімі краінамі і некаторымі міжнароднымі прафсаюзнымі арганізацыямі ў адносінах да Беларусі. Намеснік міністра падкрэсліў важнасць аднаўлення паўнацэннага супрацоўніцтва ўсіх інстытутаў МАП з беларускімі партнёрамі на прагматычнай і непалітызаванай аснове", - праінфармавалі ў МЗС.-0-