Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 сакавіка 2021, 18:41

Намеснік кіраўніка МЗС і пасол Вялікабрытаніі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях парадку дня

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Жаклін Перкінс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Бакі абмеркавалі брытанскую канцэпцыю "Комплексны агляд бяспекі, абароны, развіцця і знешняй палітыкі", а таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага і міжнароднага парадку дня", - растлумачылі ў МЗС.

У маштабным комплексным аглядзе, які нядаўна прадставіў прэм'ер-міністр Борыс Джонсан, прадстаўлена канцэпцыя развіцця Вялікабрытаніі да 2030 года, уключаючы пытанні нацыянальнай бяспекі, знешняй і ўнутранай палітыкі і падыход Вялікабрытаніі да сусветнай эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі