Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 сакавіка 2020, 12:45

Наглядальнікі ад МПА СНД вядуць маніторынг на парламенцкіх выбарах у Таджыкістане

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група наглядальнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД вядзе маніторынг на парламенцкіх выбарах у Таджыкістане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МПА СНД.

Наглядальнікі пабывалі ўжо 1 сакавіка на адкрыцці шэрага выбарчых участкаў, дзе прысутнічалі пры апячатванні выбарчых урнаў і ў пачатку працэсу галасавання. На працягу дня прадстаўнікі парламентаў з васьмі краін (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Узбекістана), а таксама прадстаўнікі Сакратарыята Савета МПА СНД плануюць наведаць акруговыя выбарчыя камісіі і выбарчыя ўчасткі, размешчаныя ў розных рэгіёнах Таджыкістана.

У адпаведнасці з індывідуальнымі маршрутамі наглядальнікі ад МПА СНД працуюць на выбарчых участках у Душанбэ, горадзе Гісар, Вахдацкім і Турсунзадэўскім раёнах і населеных пунктах Хатлонскай вобласці. Акрамя таго, назіранне будзе ажыццяўляцца на выбарах за мяжой - у Баку (Азербайджан), Мінску (Беларусь), Бішкеку (Кыргызстан) і Санкт-Пецярбургу (Расія).

"Асноўная задача маніторынгу - сабраць максімальны аб'ём інфармацыі для падрыхтоўкі ўзважанага і аб'ектыўнага заключэння па выніках назірання", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі