ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 18 жніўня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лютага 2022, 10:57

Наглядальнік з Узбекістана: выбарчыя працэсы ў Беларусі ідуць адкрыта і галосна

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчыя працэсы ў Беларусі ідуць адкрыта і галосна. Аб гэтым заявіла журналістам пастаянны член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Узбекістан Гульназа Рахімава па выніках сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігарам Карпенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж цэнтральнымі выбарчымі органамі Узбекістана і Беларусі склаліся канструктыўныя адносіны. У сувязі з выбраннем новага кіраўніцтва ЦВК Беларусі мы спадзяёмся на далейшае развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва, новыя вынікі, яшчэ большыя поспехі ў пытаннях узаемнага абмену вопытам. Дэлегацыя Рэспублікі Узбекістан удзельнічала ў назіранні за парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі, якія праходзілі ў Беларусі. Цяпер наша дэлегацыя прыбыла ў якасці наглядальнікаў на рэферэндум. За гэтыя дні, што мы знаходзімся ў Мінску, мы на свае вочы ўбачылі, што выбарчыя працэсы ідуць адкрыта, галосна. Мы гэта бачым яшчэ і па тым, як гэта пытанне асвятляецца па каналах нацыянальнага тэлебачання, як актыўна асвятляюць гэтыя пытанні непасрэдна Цэнтральная выбарчая камісія. Жадаем паспяховага правядзення рэферэндуму", - сказала Гульназа Рахімава.

Ігар Карпенка 26 лютага сустрэўся з дэлегацыяй цэнтральных выбарчых органаў Азербайджана, Арменіі, Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана. Ён расказаў аб ходзе электаральнай кампаніі. У сваю чаргу міжнародныя наглядальнікі выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі