Сцяг Серада, 22 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 сакавіка 2024, 10:31

"Надаём гэтаму вялікае значэнне". У Манголіі чакаюць з візітам Прэзідэнта Беларусі

15 сакавіка, Улан-Батар /Кар. БЕЛТА/. У Манголіі чакаюць з візітам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг на перагаворах з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам ва Улан-Батары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы надаём вялікае значэнне таму, што па запрашэнні нашага Прэзідэнта спадара Хурэлсуха Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыбудзе з афіцыйным візітам у Манголію", - сказала міністр.

"Перш за ўсё хацеў падзякаваць вам за запрашэнне наведаць вашу краіну з афіцыйным візітам. Мы не першы раз сустракаемся, але першы раз сустрэча (праходзіць. - Заўвага БЕЛТА) на мангольскай гасціннай зямлі. Я сапраўды трэці раз наведваю вашу цудоўную краіну, але першы раз у якасці міністра замежных спраў", - адзначыў у сваю чаргу Сяргей Алейнік.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі