14 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Магчымасці для пашырэння Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы існуюць, але пакуль размова аб гэтым не ідзе. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Магчымасць для пашырэння арганізацыі існавала, існуе і будзе існаваць, - сказаў Анатоль Сідараў. - Тыя дружалюбныя краіны, якія захочуць спачатку быць партнёрамі, наглядальнікамі ў арганізацыі, а потым і членамі, - для іх усе перспектывы адкрыты. Адпаведная прававая база ёсць. Але забягаць наперад я не буду, хачу толькі сказаць, што калі такое рашэнне будзе прынята і дабавіцца склад Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, то мы заўсёды будзем гатовы іх прыняць у агульную сістэму сумеснай аператыўнай баявой падрыхтоўкі".-0-